У гэтай краіне ня маю я волі...
Анатоль Сыс
Я народу свайму
Пець гасану ня буду.
Ды й навошта,
Калі ён сьляпы і глухі?
Лепш радзімай старонцы
Прызнацца ў любові
І пражыць свае дні ўсе
На гэтай зямлі.
Хоць у гэтай краіне
Ня маю я волі,
Але лепшай на сьвеце
Нідзе больш няма.
ТУТ Радзіма мая,
Мае дрэвы і гоні,
Маіх продкаў прытулак –
ВЯЛІКАЛІТВА!