"Як прыйдзе мая канчына, пакіньце балкон адчынены..." Федэрыка Гарсія Лорка Як прыйдзе мая канчына, Пакіньце балкон адчынены, Каб меў я магчымасьць душою Пранесьціся над зямлёю – Над Гродняй, Гомляй, Вітэбскам, Магілёвам, Бярэсьцем ды Менскам, Паглядзець на абшары Айчыны Вачыма душы-аблачыны, Разьвітацца з маёю Краінай – Хай даруе ўсе мне правіны... ...Як прыйдзе мая канчына, Пакіньце балкон адчынены...