Я не люблю ні белых, ні чырвоных –
Рабства і насілля не люблю.
Не люблю, калі ў лугах зялёных
Росы й кветкі лічаць па рублю.
Ці калі за праўды шчырай слова
Закуюць цябе ў стальныя кайданы.
І Сібір злавесную сурова
Табе празвоняць рускія званы.
Душа славян – арлінае дасвецце.
І без праўды й волі нам не жыць.
Паспрабуй замкнуць у клетцы вецер.
Святло сонца згаснуць на мяжы.
І таму я веру ў справядлівасць,
Што без войн, насілля і крыві
Мы адродзім нашых рук руплівасць.
Нашых сэрц святое візаві.
Што руку крывавую на брата
Болей не падыме родны брат.
І на зло ўсім ворагам праклятым
Будзе ў нас дастатак, згода, лад.
Не на пана. І не на чынушу –
На сябе мы будзем працаваць.
І грашам не прададзім мы душу.
А будзем род свой множыць, шанаваць.
Годзе нам паноў і камісараў!
Адродзім Веча мудрае славян.
Законы продкаў найвялікшым дарам –
Святлом надзеі будуць вечна нам.
2010