Жыцьцяпіс.
Я радзіўся і рос
Пад страхой саламяннай,
Каля клёнаў, бяроз,
Ля балот і курганаў,
Каля рэчышч старых,
Балацянак іржавых,
Каля вытоку іх,
Што Трубою назвалі,
Што вясною гула,
І граніт той тузала,
Якім цэсар Ляксандр,
Бярог рэйкі і шпалы…
Я радзіўся пад зоркай,
У вокны студзень глядзеў
І мой шлях, не ўзорный,
Маляваў на іх шкле.
Я ўзрос пры лагодзе,
Саламяннай, льняной,
Што як шчодры да торбы,
Мне надала жыцьцё.
З гэтай поўнае торбы
Я таемствы спазнаў;
На чым сьвет наш чароўны
І як плача душа,
З тае поўнае торбы,
На набытку сваім,
У родный край - кветный, ворный,
Сыплю зернем радкі.
-03.05.16.