Навошта беларусам дэпутаты ?
Цяпер іх нават нельга каб абраць !
Уладам жа патрэбны дзве палаты –
На выгляд – выбары , на справе – прызначаць !
Прыдаць прыстойны выгляд дыктатуры –
З бюджэту грошай шкадаванне – грэх !
З народу дадатковыя тры шкуры
Здзяруцца для парламенцкіх пацех…
Што нашы дэпутаты ўсе – “ ківалы “,
Заўсёды згодны з тым , што хоча “ЁН !”,
Бо ў іх “карыты” сыплецца немала ,
Пагодзяцца стары і маладзён !
Кватэры да шыкоўных прывіліяў –
Зацэментуюць дэпутацкі рот .
І ад памылак , розных там “завеяў”-
Чарговы раз пакутуе народ .
Народ цяпер фактычна – безгалосы ,
Не змог разгледзіць, распазнаць падман …
Магчыма хутка застанецца “босым “ –
Бо Прэзыдэнт – як “бацька-атаман” !
Краіна ўся акутаная жахам –
З народам тут чыноўнік , дэпутат…
Бо “дубінал” з АМАПаўскім замахам –
Прэлюдыя да здзекаў , смерці , крат …
Цяпер народ заве амаль без жарту –
“ГУЛАГ” * , сваю краіну Беларусь ,
Xай не стае яшчэ на вышках варты –
На сэрцы неспакой і важкі груз …
*У народным асяродзі зараз на расейскі манер значэнне абрывіятуры “ГУЛАГ” – Государством Управляет Лукашенко Александр Григорьевич .