Убачыў я аднойчы сон,
Бы на паштоўцы марку,
Як пад шыкоўны “закусон”
“Трымалі хлопцы чарку”.
Я падыйшоў бліжэй – “гудуць!”
Сам Прэзідэнт з Уралам!
Размову шчырую вядуць
З натхненнем і запалам.
Я моўчкі шморгнуў у кусты,
Каб падалей ад ліха,
Пры выпадку даць лататы
І захаваўся ціха…
Я падслухоўваць не прывык -
Ды вушы не закрыты…
Пры чарцы новай “пад балык”
“Трасянкай” голас сыты:
- Мы беларусы на ўсе сто
З табой , Урале, браце,
Но не совсем творіться то,
В агульнай нашай хаце…
Што беларусы будуць жыць
Хоць кепска да нядоўга
Я шчыра мусіў гаварыць,
Разлік меў, безумоўна…
Амаль десятак год таму
То абяцаў народу…
Незразумела мне чаму
Шмат грамадян-смуроду…
Так эканоміку губіў!
Ды хоць ляжыць – працуе ?!
За краты колькі пасадзіў !
Чаму ж так не шанцуе ?
Латыпаў шчыра адказаў:
- Людзей ты давіш мала,
Хоць рабаваў, не даразаў,
Вось маюць хлеб і сала…
Каб справу выправіць табе
Патрэбен тэрмін трэці,
Не кісні , бацька, ты ў журбе -
Нам дапамогуць чэрці.
2005