Так, беларусы жывуць ніштавата -
Большая іх чым туркмкенаў зарплата,
Цэны паменьш чым у Злучаных Штатах,
Ёсць электрычнасць і радыё ў хатах
А дэмакратыі колькі заўгодна!
Тут я магу прысягнуць усенародна -
Што захачу – тое будзе ў эфіры,
Альбо і ў друку, як двойчы чатыры.
Хто супраць “бацькі”, як бачыш – за краты,
Раз не стрымаўся, то – сам вінаваты,
Працы ж усім без заробку хапае,
Нават да гэтага люд прывыкае.
Наш беларускі народ памяркоўны
І да ўсіх доследаў вельмі чудоўны…
Гэтыя пункты вазьмі за основу,
Каб дэпутатам зрабіць прапанову…
Так ён даводзіў свайму рэферэнту –
Цяжкая справа быць Прэзідэнтам.
2004 г.