1
У полі лён расплюшчыў вачаняты,
І ўсміхнуўся матаньцы-зямлі…
Як быццам Беларусі немаўляты,
Прачнуўшыся, галоўкі паднялі…
2
Абмые тварык росная вадзічка,
Прычэша ветрык-грэбень валаскі,
І аблагодзіць позіркамі знічка,
І зазвіняць ў паветры галаскі…
3
Ім падпяюць жаўроначкі ў небе,
Падхопяць спеў пушчанскія лясы,
Паўторацца ў гаях, траве і хлебе
І загучаць гуртамі галасы…
4
Сальюцца ў хор магутны і адзіны,
Што будзіць кроў і рухае хутчэй.
Настане час, дзе мараў імяніны
Запаляць сонца светам іх вачэй.
Мінск.23.09.2014г.