Айчына мая – Белы квет ля вакенца радзімае хаты. З коміна цягнецца горкі дымок. Маці прыходзіць. І водарам мяты Пахне яе стары фартушок. Яна недзе ў зорках ізноў начавала. Вярнулася ўранні святлом зараніц. Зёлак гаючых ў лугах назбірала – Будзе ўсю вёску лячыць. Певень – служыцель самога Белбога – Пачынае зраджэнне новага дня. Стогнуць каровы. З калодца старога Вядзерца упала, Спалохаўшы стукам гнядога каня. Ля плоту раскошна квітнеюць вяргіні. Росамі пахнуць за хатай лугі. Як зорачна-мройны рассыпаны іней, Туманы сцякаюць на рэк берагі. Усё тут дзівосна і проста, і шчыра. Умыешся ўранні гаючай расой – І душа твая яснаю і лёгкакрылай Паляціць у дзень новы руплівай пчалой. Айчына мая, Малюся я птушкаю весняй За гэты туман І за яблынь хмяльных хараство. Каб толькі была, Каб ня ўмерла гармоніі песня – Прыроды святой і душы чалавека радство.