На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгацці змок.
Ён не хоча ляцець
у апошні палёт.
"Ах,каб хто мог сагрэць!"-
Шле пранізлы зварот
Шэрым хмарам нябёс
І халодным вятрам,
Праз адчаянне слёз
Прама ў восені храм.
Ён бы стаў зімаваць,
А галінцы сваёй
Не мяшаў засынаць,
Сам драмаў бы на ёй.
Як абудзіць вясну
Усіх птушак прывет,
Ён прачнуўся б ад сну,
Стрэнуў сонечны свет...
На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгацці змок.