Ёсць у мовы маёй прызначэнне-
Чалавечую годнасць нясці,
Каб мы ведалі продкаў карэнні,
Каб і зноў каласком прарасці
На зямліцы, што нам засталася
Роднай Спадчынай, як запавет,
Каб крынічкай гаворка лілася,
Чысцінёй наталяла сусвет.
Не цурайцеся,людзі, не трэба,
Беларускае мовы сваёй!
Бо зачахне, змарнуецца глеба,
І не вырасце зерне на ёй.