Я прашу цябе, Бог, адвярні
Ад маёй Беларусі пакуты,
Як дачушку яе прытулі,
Каб не стала ад гора сагнутай.
Я прашу, каб мой любы народ
Не гарэў у ваенным пажары,
А Чарнобыля лютасны год
Не забраў больш ніводнай ахвяры.
Няхай белыя пары буслоў
Прылятаюць у родныя вёскі,
І няхай кучаравяцца зноў
На пагорку сяброўкі-бярозкі.
Я прашу цябе, Бог, назаўжды
Захавай для нашчадкаў крыніцы,
Каб празрыстай і чыстай вады
Нашы дзеці змаглі б напіцца.