Што гэта за сіла?..
Неспазнаны рух?..
Гэта Беларусі
Нескароны дух.
Што гэта над ёю
Крыжам
наўзбоч?..
То над Беларуссю
Крумкачова ноч.
Што ж так сумна льецца
Песняю нястач?..
То над Беларуссю
Сэрцаў чулых плач.
Плача над пагостам
Ці не сам Харон? —
Болем Беларусі
Плача звон.