БЕЛАРУСІ
О, Беларусь, – мая краіна,
Мой ад калін чырвоны кут.
Мне медунічна і палынна
Было ў дяцінстве колісь тут.
І зараз сонечна і хмарна
Бывае ў роднай старане.
Ў чырвоны кут запросіш, – мару,
Як госця лепшага, мяне.
О, Беларусь, – мая Айчына,
Глядзіш праз вёрсты і гады,
Такімі добрымі вачыма
Ты на мяне глядзіш заўжды.
Чужыны зоркам не сурочыць
Мяне, з дарогі не звярнуць…
Каб толькі мне радзіме ў вочы
Было не сорамна зірнуць…
О, Беларусь, – мая краіна,
Мой ад рабін чырвоны кут.
Мне медунічна і палынна
Было ў юнацтве колісь тут.
Каб толькі сонечна, – не хмарна
Было у роднай старане.
Ў чырвоны кут запросіш, – мару,
Як госця лепшага, мяне.