О, Беларусь, — ты зорка шматпакутная,
што столькі зелля ужо выпіла атрутнага,
прыгатаванага з нянавісці, маны
(яго далі табе вар’яты-ўладары,
і звонку ворагі, й манкурты унутры)!
Так, цяжка табе, зорачка, і крыўдна,
і плачаш ад бяссілля ты ўначы.
Але ж ты вер, што колісь замест зелля
нап’ешся ўдосталь ты жывой вады,
адужаеш, ўсміхнешся.
Ну а покуль
трымайся, зорачка,
не падай і свяці.