Там штось шапоча пасівелая рака,
вісяць, бы яблыкі, на дрэве неба зоркі,
там выглядае лодка рыбака
чаўном Харона. І ляжаць пагоркі,
нібы вярблюды у пустыні; вецер там
містычнай цішынёй зачараваны,
бы немаўлятка, спіць. З нябёс бальзам
спакою льецца. Дзіўны час нірваны...