Беларускі крыж
Моўчкі сонца палымнее
На маўклівы крыж дарог…
Леанід Дранько-Майсюк
Беларусь ляжыць
на крыжы дарог,
на плячах штовек
войнаў і бяды.
Можа мой народ Пасярод Зямлі Слёзы, раны, смерць,
мае лёс такі – Поўнач з Поўднем тут, кпіны, здзек і боль…
несці крыж пакут Захад і Усход І сцякае кроў
за ўвесь белы свет? скрыжаваліся. на дарожны пыл.
Ратаваць чужых,
паміраць цяпер,
каб у славе дзён
уваскрэснуць зноў!..
Беларусь, нібы
светлы цень Хрыста,
вісне на крыжы,
на крыжы дарог.