Ці ёсць яшчэ зямля ў свеце
З такім блакітным мірным небам?,
Дзе так смяюцца і гуляюць дзеці,
Дзе так духмяна пахне хлебам,
Дзе "Купалінка"надвячоркам
Пяшчотна льецца над калыскай,
Дзе,як мелодыя,гаворка,
Дзе смех дзявочы сыпле пырскай,
Дзе рукі стомленнай матулі
Цябе да сэрца прыгалубяць,
Дзе лён сінее на кашулі,
Дзе так кахаюць,дзе так любяць!
Навошта мне ў свет імкнуцца.
Ляцець куды буслом бялёсым,
Мне б васільком тут разгарнуцца,
З Радзімай зліцца адным лёсам.