Хоць сёння беларус не ў павазе,
Такое можа i з другiм здарыцца,
Але ж, панове, усе прыйдзе, не адразу,
Мы будзем усiм родным ганарыцца.
Добрай сядзiбай цi радкамi поля,
Льняной кашуляй, крыжам ля дарогi.
Арнаментам чырвоным – смакам волi,
Народ наш добры, перажыў ён многа.
Так, як у нас - нiхто гасцей не прыме,
А песнi, што пяюць увечары дзяўчаты?
Што там Еўропа – чай турэцкi стыне,
А мы на сала з бульбачкай багаты.
Хоць сёння беларус не ў павазе,
I пашпарт на мяжы так доўга круцяць.
Яна падымецца! Hе сёння, не адразу,
Калі мы берагчы яе, як маці, разам будзем.
07.03.2013 Сяргей Брандт