Дзе бярозы гамоняць пад вецер,
дзе ўначы гудзіць цемны ельнік.
Там прыгожы куточак на свеце,
чыстых слоў і душ запаведнік.
Дзе бор векавы да нябесаў,
дзе подых чыстых балотаў.
Зямля партызанскіх веснаў
прыгожы, зялены востраў.
Дзе птушкі, звяры спрадвеку
жывуць і пяюць свабодна.
Дзе добра жыць чалавеку,
з прыродай яднацца так модна!
Бруіцца там хуткай ніткай
ад веку старога, здаўна.
Надзеяй моцнай і зыбкай
рака – Бярэзіна.
Дзе русалкі распусцілі косы,
у вадзе іх прыгожы лік.
Дзе на беразе дуб стаіць босы
там схаваў свае воды - Палік.
Дзе лес сцяной абхапіў
рукамі так моцна, аберуч.
Пяшчотна, ласкава прыкрыў
ціхі, саромны Сергуч.
Так ціха бывае ў тым месцы,
і мары там хутка мроюцца.
Спакойна і добра на сэрцы,
у тым месцы, дзе возера Ольшыца.
Перад лесам рассцялілася сонна,
разляглася прыгожа і чынна.
Вясной з зяленым улоннем,
і жоўтая ўвосень Макрына.
Дзе вядзьмак сплеў лес непраходны,
дзе па твары хлешчыць лаза.
Як у казцы воўк там галодны,
там спрадвеку стаіць Вузіня.
Ля балота пад раніцу парыць,
і чутна далекі птушыны крык.
Толькі тут можна чыста марыць,
чалавек есць прыроды лік.
Тут бруяцца рэкі, і блішчаць азеры
бор сасновы крэпка падпірае хмары.
Тут зяленых водаў на балотах мора,
і жывуць нарэшце казачныя мары.
Дзе бярозы гамоняць пад вецер,
дзе ўначы гудзіць цемны ельнік.
Там прыгожы куточак на свеце,
чыстых слоў і душ запаведнік.