Калі цвілі паўсюдна ліпы
і душна на зямлі было,
дзяўчына мілая з усхліпам,
пайшла к рацэ, каб там на дно
з крутога берага, як птушка,
яна зляцела ўніз і там...
Яе Вадзянік ціха гушкаў,
і хвалі ў такт яго рукам
так варажылі душы слабых,
дзяўчыны гэтай маладой...
Яшчэ ўчора хлопец бравы
хацеў забраць яе з сабой,
але тады, калі пабачыў,
што ў вёсцы той так шмат дзяўчат,
свае рашэнне перайначыў -
сышоўся з іншай на свой лад.
І гэтай міленькай дзяўчыны,
шкада зрабілася ўсім.
Ў рачной згубілася даліне
ў думках ў сваіх па ім...
Той хлопец бравы ажаніўся,
і хату ён пабудаваў.
І з часам неяк ён змяніўся,
стаў кавалём ды працаваў...
Забыўся ён аб усіх здарэннях,
што падмануў, што абяцаў...
І раптам, толькі на імгненне
аж да касцей мароз працяў...
Аб ёй успомніў неяк хутка,
і захацелася яму,
ісці на рэчку, дзе бялюткай,
бы чайкай скокнула ў ваду
(дзяўчына, што кахала дужа).
Прыйшоў туды і нахіліўся,
убачыў свой прыгожы лік,
задумаўся і зажурыўся,
душой сваёй хлапец панік.
А потым убачыў, як з ракі,
прыгожым лікам чаравала
яго русалка... напрасткі
бліжэй к яму ўсё падплывала.
***
І потым блізка падплыла,
і зазірнуўшы хлопцу ў вочы -
пацалавала і звяла
яго на дно ракі да ночы.
І толькі раніцай знайшлі,
хлапца ўжо нежывога цела...
Паўсюдна ліпы зацвілі...
Усе атрымала, што хацела...
2016 г.