Маці
мая, Зямля,
хачу табе сказаць,
не буду пісаць лісты, а
казаць...
Казаць
тое, што
жадаў даўно,
аб чым Бога малю
кожны раз я ў малітвах кажу:
"Люблю"...
Цябе
ад малых
гадоў сваіх хуткіх,
цябе, прыгожую, мілую...
У чутках
розных
чую пра цябе,
што бедная зусім,
што за душой ты маеш мала...
Ім усім,
усім
кажу я:
"Ты мая, і за цябе
злягу на тваёй траве ў баі"...
Заб'е
мяне
твой вораг.
Хто ён? Будзе невядома,
можа лепшы сябра твой...
Вядомы...
Карона
на яго
галаве блішчыць...
І не хутка вызвалішся...
Любіць
Любіць
цябе буду,
с табой буду заўсёды...
Сцюдзёна робіцца толькі
ад сусветнай палітычнай
моды.