Бяры аловак, продак, у рукi,
Ды паперы аркуш чысты.
Пiшы сэрца свайго гукi
Тыя, што пяе Айчына.
Ад гранiц паўднёвых з Польшчай,
Хто не помнiць пра Падляшша?
Край вялiкi знiк аднойчы,
Зменшыўшы краiну нашу.
Лес бацькоў, абшары Вiльны,
Родны край для беларусаў.
Раздзялiлi вельмi ж спрытна,
Не схаваць рудыя вусы.
Землi нашы, што пад Псковам,
Дым, каменьчыкi Смаленска...
Не вярнуць нам божым словам
I мяжою, што пад Менскам.
I хахлам адскублi трохi -
Вось братам адзiнай расы!
Шмат зямлi, кавал аблокаў,
У разы змяльчэў адразу.
Хто напомнiць - плацi вокам!
Так дзяды часцей маўлялi.
Часу з плынню збегла многа,
Што ўзамен мы атрымалi.
Дзяды моц збiралі доўга,
Усё растрынкалi зноў дзецi.
Рад каравы словаў родных
Продак выкiне ў смецце...
09.01.2013 Сяргей Брандт