Подых сіняй зімы затуманіў акно,
Выцінанкі-узоры на шыбы чапляе,
Быццам лета зусім не былы,не цвіло,
А мяцеліца снег па зямлі растрасае.
Зіхаціць,як крышталь лёд на сіняй рацэ.
Дрэвы казку нябёсам чытаюць.
І снажынкі ляжаць на гарачай руцэ,
Быццам плачуць,ціхенечка таюць.
Як драпежнік,мароз затаіўся,застыў-
Зноў на нечае сэрца палюе.
Ды адное не помніць,сцюдзёны,забыў,
Яму гэта вясна не даруе.
Пачарнее крышталь,і старая зіма
Капяжамі сцячэ ў крыніцы.
Ад кахання закружыцца зноў галава,
Ў аблоках надзея міргне бліскавіцай.