Да нематы аглохла
Навокал анямела…
І горла з смагі зсохла
Ды сэрца зхаладзела.
Ці бачыш ты бясконцы
Да неба зорны шлях?
Ці бачыш ты на сонцы
Сінявоч у палях?
Далёка нам ад гэтуль
Туды яшчэ далёка.
Калі не заўважае
Нічога наша вока.
Калі не міла свеціць
Нам сонца і дзьме вецер,
Надыдзе ліхалецце
І прыйдзе хтосьці трэці.