У прыгожай мясціне,дзе бруяцца крыніцы,
Дзе шчасліва клякоча ў гняздзе бусляня,
Дзе свой вадар духмяны людзям дораць суніцы,
І губляецца недзе усіх рэк даўжыня,
Дзе ўсе добрыя людзі цябе стрэнуць сардэчна,
Не цураюцца працы і ў міры жывуць,
Дзе вайну пахавалі назаўсёды.навечна,
І на брацкія могілкі кветкі кладуць,
Дзе цымбалы пяюць і гармонік іграе,
Беларуская полька стаяць не дае,
Салавей-чараўнік сваю песню спявае,
Я жыву.Прыязджайце ўсе да мяне!