Жанчына стомленна прысела.
Лучына тухне,ледзь гарыць.
Яна ўсёж-такі паспела
Радзіме крыж свой падарыць.
Свой крыж нясла,сввае нягоды,
Прасіла Бога за людзей.
І нават ворагі да згоды
Пры ёй імкнуліся скарэй.
Бы лёгкай птушкай узлятае
Царква-Збавіцель над зямлёй,
Званамі ў душу пранікае
І растввараецца ў ёй.