ГАРЭЗА
Пярун гуляе ў нізкіх хмарах,
Пранёсся гулка ў калясніцы,
Як малады. Якая старасць!
Душа жадае весяліцца.
Раве басамі, крэхча часам,
Шырока йдзе па небакраю.
Гудзяць арганамі абцасы,
Яны ж маланкі высякаюць.
Грыміць Пярун, паважна, грозна,
Мурашкі са спіны збягаюць,
Ад страху хмары плачуць слёзна …
Гарэза пакрысе сціхае …
Вясёлка паўстае над краем.