Гуляй, беларус!
Што табе застаецца -
Магiлкi бацькоў ды гарэлкi глыток.
I покуль не зломлена воля ў сэрцы,
Жыве Беларусь ... у даўговы радок.
Гуляй, беларус!
Нож с сякерай наточан
Найлепшым i любым суседам тваiм.
Хоць зазiрае з сумленнем у вочы,
Няма там сяброўства - хлуснi горкi дым.
Гуляй, беларус!
За мяжу чарадою
Гадоў можа дваццаць iмкнуцца вазы.
А хто застанецца ў бядзе тут з табою?
I каб назаўсёды, не каб на часы ...
Гуляй, беларус!
А паправiць усё можна!
Калi за зямлю, як за хату стаяць!
I верыць, як мацi i з вераю Божай,
З сябе ты пачнi Беларусь аднаўляць.
Сяргей Брандт, 23.01.2013