Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
"Косаву - 520 год".
Доўга Раніца прачыналася…
Вочы сонныя працірала…
А за ліпы хмары чапляліся…
Добра – вецер павыгнаў хмары.
Прасвятлелі у Раніцы вочы,
грамадзяне пакінулі хаты,
і на плошчу пакрочылі –
сёння ў Косава Сьвята !
Пяцьсот дваццаць гадкоў гарадку…
Ён – дзядуля, маленькі Косава…
У якімсьці даўнім гаду
пасялілісь тут людзі простыя.
Будавалі – дамы, жыццё…
І расцілі – дзяцей, і жыта…
Час жыццёвы пакрыху цёк –
пяць вякоў гарадком перажыта.
Час мяняўся, а горад – стаяў…
Тут бывалі – князі, і ворагі…
Хтосьці – ўзводзіў,
хтось – руйнаваў,
хтосьці – проста жыў, разам з горадам.
Прыглядаў за ім, і любіў…
Горад быў для людзей – як хата…
Сёння Косава – малады.
Сёння ў Косаве – Сьвята !
*+*
3 ліпеня 2014 г. у Косаве, на плошчы…