Не залаты зусім, не срэбны, Быў на табе заўсёды ўбор Звычайны самы, самы зрэбны: Зялёны луг ды сіні бор, Каля дарогі жыта ў полі, Вярба старая ля ракі, Ды ў жоўтым восеньскім прыполе Рабін даспелых аганькі. Ты не сляпіў вачэй. Быў просты Ва ўсе вякі твой родны ўзор: Гаёў бялюткая бяроста, Густы блакіт лясных азёр, I лён, зусім, як неба, СІНІ, I ўсе ў рамонках берагі... Мой беларускі, мой адзіны Край, ад калыскі дарагі...