Люблю свой край, зялёны і спакойны. Сіваваронкі дрэмлюць на слупах. Над хатамі — вясёлыя шпакоўні, А ў хатах — аржанога хлеба пах. Усё вакол знаёмае да болю: Збягаюць незабудкі да вады, Сядае важна бусел на таполю, Ад ластавак абвіслі правады. На ноч сплывае сонца за жытное. Свой невад туманы павалаклі... Святое, непрыдуманае, тое, Чаго не знойдзеш на чужой зямлі... Такім свой край навек люблю і помню. I калі згасне сонца у вачах, — Мне будуць сніцца кожны дзень шпакоўні I аржанога хлеба родны пах...