Назаужды неразрыуна абручаны
Са святымi, ляснымi крынiцамi
На прыгожай зямлi Навагрудчыны,
Дзе пашчасцiла мне нарадзiцца!
З недрау Мацi-Зямлi, па каменьчыках,
Быццам дзве неразлучных сястрыцы,
Звонкiм i непрыкметным струменьчыкам
У хмызняк выцякаюць крынiцы.
У нястомную спеку напiцца,
Падзялiцца лiхою бядою
Едуць людзi да цуда-крынiчак,
Што з жывою i мертвай вадою.
Немагчыма ля iх не спынiцца,
Бо навокал краса непауторная,
Ды прыродная сiла вадзiцы
Свае справы вяршыць цудатворныя!
Дай жа, Божа, у спеку i студзень,
Каб цяклi век святыя крынiцы-
Падарункам усiм добрым людзям,
Неразгаданымi таямнiцамi!