Бялеюць паркалем бярозы,
Павольна вядуць карагод.
Хто выцірае іх слёзы,
Што ўвесну цякуць кожны год?
Ў цішы падыйду да рабіны.
Галінкай кране галаву:
-Аб чым ты сумуеш,Ірына?
Пачуццяў стрымаць не змагу.
Асіна сябоўкаю блізкай
Пачне пра жыццё гаварыць,
Абдыме,нахіліцца нізка
І лісцем сваім задрыжыць.
Ў цяньку кучаравага клёна
Лягчэй будзе мне сумаваць.
Шапоча мне лес пранікнёна,
Што трэба ўмець выбачаць...