Калі мой шлях жыццёвы абарвецца,
І я з нябёсаў гляну на зямлю,
На той куток,дзе застанецца сэрца,
Куток Радзімы,што аддана так люблю,
Я папрашу:"Усемагутны Божа,
Пачуй малітву аб Радзіме дарагой,
Што згінуць без сляда ніяк не можа,
Звярні сюды лагодны позірк свой!"