Не ведаў, можа цяпер не ведаю,
але адчуваю праўду народа...
Крышыцца яна непатрэбнымі ведамі,
крышыцца тонкім ледам.
Цярушыцца сухім лістоццем,
ветрам уздымаецца, знікае, знікае.
А мы паветра словам калоцім,
а гэта сэнс ці мае?
Любая мая Зямля-матуля!
Мусіць наша віна існуе здаўна,
ці зможам зберагчы цябе ад кулі,
ці адслужым табе спаўна?
Ці загінем, ці ўцячом ганебна,
як не сорамна, есць розныя сыны...
Адным багацце з славаю патрэбны,
а іншым неба балваны...
Ты за дзяцей сваіх маліся,
неважна есць бог, альбо не...
Калі загінем - праслязіся,
ці ў мірны час, ці на вайне...