Верш:
Што гэта за ментальнасць ў беларусаў?
Па-рознаму тлумачаць ўсе яе...
Не падкі да чужога і спакусаў,
Здавольваемся тым, што Бог дае.
Адной зямлі, сваёй, на ўсіх хапае,
Ды і багаццю трэба меру знаць...
Заўжды гасцінна дзверы адчыняем,
Нават калі не трэба адчыняць…
Цярплівымі нас часта наракаюць,
Руплівымі да працы і жыцця…
А памяркоўнасць? Ёй і папракаюць,
Можа таму, што выйшлі з нібыцця?
Змяніўся з часам выгляд, пасталелі.
Спазнаўшы ліха ў цяжкія гады,
Дзяліліся апошнім, тым што мелі,
Абаранялі край свой ад бяды…
Застаўся гул вайны ў кожнай хаце
І хоць прайшло ўжо нямала год,
Хатыні стогны - голасам дзіцяці -
Цвярозяць розум, як ў чарцы лёд.
З пытаннем ў вачах стаяць бярозы,
Чаму іх тры, няма яшчэ адной? -
І па галлі бясконца льюцца слёзы...
Кожны чацвёрты згінуў ў цемры той.
Ментальнасць у вачах ў беларусаў,
Як выстраданасць роднае зямлі,
Зіхціць пратэстам волі ад прымусаў,
Струіцца пятай групаю крыві…