Мне горка ведаць сціплы наш народ.
Ты, Беларус, заўжды глядзіш у неба,
Як толькі ўзнікне цяжар перашкод,
І шэпчаш ціха: "Можа так і трэба..."
Маўчыш і церпіш, прыкусіў язык,
Пажаў плячыма, ўздыхнуў ва ўсе грудзі,
Рукой махнуў і галавой панік,
Змірыўся з думкай: "Так няхай і будзе".
Плывеш па хвалях у чаканні змен
І сочыш за суседзямі аддана.
То можа гэта асаблівы ген
У скронях б'е, што "так накавана"?
А як цярпенне выльецца за борт,
Ратуйцеся, хто перайшоў дарогу.
Я ганаруся, сціплы мой народ,
Вымальвай, вораг, літасці ў Бога.