Ніколі ў нас такога не было,
І вось наноў
Пытанне задаюць: “А ты не разумееш?
Глянь, выцекла лайно
Пад бляскам ліхтароў.
А табе нельга думаць, ты шчэ не ўмееш”.
Ну вы жа разумееце?
Ёсць планы,
Якія будуць зверху пільна правярацца.
Там чэсна ўсё, паверце,
Напісана,
І на газету ТРЭБА падпісацца.
Каб сорамна не стала вам
Перад людзьмі,
То трэба выканаць свяшчэнны абавязак.
Таму бягом за пашпартам!
Чакаю за дзьвярмі!
Вы ж разумееце, такі ў нас парадак.
Закрый жа рот свой,
Выдалі свой верш!
Занадта стаў разумны, з меркаваннем!
Ох, выб’юць дурасць з галавы пустой,
Найперш
Застанешся бяз роду і бяз звання!
Ды толькі ёсць адзін нюанс -
Сумленне
Не йдзе на змовы, не будуе дыялог.
Таму трымайце ў адказ
Неразуменне
Да тых, хто прадаваць сумленне змог.