Вецер з сонцам люляе зямлю
Над бярозавым зграбным гаем.
Я краіну сваю люблю,
А дакладней - людзей кахаю!
Што працуюць ад года ў год,
Што за працу не просяць грошай,
Для якіх увесь суседскі народ
І за родны народ не горшы.
Хто заўсёды накорміць сям'ю,
І нямогламу дапаможа.
Хто не бачыць ўсё наадварот
Бачыць, так, як пабачыць можа.
Для яго родны сцяг як узор,
Мужнай смеласці, думкі і волі.
І каго пранясе скрозь напор
Моцны конь ліцвінскай пагоні.