"Не пакідайце, каб не ўмерлі!" -
Крычу навокал ды ўслед
У тыя крохкія паўмерні,
У чалавечы новы свет.
Нашчадкам роду на завальні...
Так збэндзіць мову - гэта шок!
Зрабілі з замка прыбіральню,
А з мары - пральны парашок.
У кожны погляд беларуса,
У абрусеўшы "г'ордый взг'ляд".
Крані вас, хлопцы, дык пальецца:
"Шыпшына, качка, пан, хмызняк"
Ды з вас русак, як з чоўна крэйсер!
Ці як з сабак жаночы род!
Як з качак вераб'і на стрэхах!
Як з плюсу вартасны катод.
Мы - род асобны! Беларусы!
Не забывайцеся ж сябе!
Скідайце той ланцуг прымуса,
Што мыліць шыю нават у сне.
Жывіце і шануйце мову,
Як сваю хату і бацькоў!
Каб прараслі вясной нанова
На пожні процьма родных слоў!