"Мы- не з семнаццатага года"
      Стагоддзі тут напластаваны
      На гэтай матчынай зямлі
      І крываточаць яшчэ раны
      Пад чорным полагам раллі
      Лясы,зяленыя палеткі
      Сівыя валуны як сведкі
      Не раз вайна тут піравала
      Даніну горкую збірала
      Душылі,вешалі,стралялі
      З усіх бакоў ішлі як хвалі
      Што не народ мы,так казалі
      Чужую мову навязалі
      Дзялілі тыя,хто меў сілы
      Хавалі праўду ў магілы
      Яна прабьецца з пад зямлі
      Жывыя нашы карані
      І не забраць вам нашу памяць
      Хлуснею душу не спаганіць
      Жыве гісторыя народа
      Мы- не з семнаццатага года..