Бог з усмешкай закрые старонку,
Прачытае напамяць радок.
Пакладзе да сябе ў скарбонку
Верша добрага ладны слупок.
Прарыфмуюцца словы з пашанай,
У вокны загляне альховая медзь.
Чорны замак – сон дзiўны Гальшанаў
Давядзецца iзноў паглядзець.
Ён сказаў i, напэўна, так будзе,
Бо дзень мае на таленты смак.
Скажуць потым, прачнуўшыся людзi,
„Ён – сапраўдны народны мастак!
Вось трымай ад краiны вяночак!”
На плiце зiхацiцца радок.
„Нарадзiцца яшчэ ты не хочаш?”
Спросяць цiха Анёлы i Бог.
07.04.2013 Сяргей Брандт