Хатка пад драўляным дахам,
Ад гадоў сцямнелi сенцы.
Ля прыступ ляжыць сабака,
Кажан б'ецца ў акенцa.
Рыпiць студзенька лагодна,
П'е кароўка iз начовак.
Цягне ад лясоў халодным
I туман прылёг на дровах.
За сцяклом - агеньчык-плямка,
Як прывiд дрыжыць па хаце.
Загрымiць у цемры клямка,
Пройдзе цень па старым садзе.
Зоркi выглянуць з пяшчотай:
„Што здарылася за дзянёчак?”
Месяц зiхацiць над плотам
I пляце з сцяжын вяночак.
Сяргей Брандт, 28.11.2012