Дзякую табе, мой Нёмане,
Што прасьпяваў і мне сваю песьню
Старажытную, сакральную.
Мне, што нарадзілася на паўднёвым моры,
Што ня ведала словаў тваёй оды,
Што ня бачыла тваёй белай сьмерці,
Што ня памятала вятрыска твайго
Каля брамы раніцы.
Дзякую табе, мой Нёмане,
Што за некалькі ўздыхаў, за некалькі крокаў,
З вышыні,
Зрабіў зь мяне нарэсьце чалавека.