Над Гародняй выходзіць
Сарамліва сонца з-за хмараў.
Здалося б, што яго ня будзе
Да далёкага лета,
Да няпэўнай вясны,
Але сонца, мэлёдыя сьвятла сьвятога
Гучыць з-за ціхіх аблокаў
І вітае Гародню, гожую, як скрыпку
З новым днём,
З новым небам,
З новым жыцьцём
Перад цёмнаю зімой.