Лётаюць, лётаюць нізкія птушкі,
Неба сьпявае
Белыя вершы ў халодныя вушкі,
Траўка чакае,
І над ракой сьцяг туману лунае.
Сьцюжа на дрэвах і сьнегу вяснушкі,
Ружа ўмірае.
Туліць паэт галаву да падушкі,
Птушка ўзьлятае.
І пад зямлёю вясна засынае.