О зорка шчасця ў небе Беларусі!..
Слязой упала — сонца ўкрыў кажан.
І быццам Богу, краю я малюся —
Пакінутым магілам і крыжам.
Твайму дакору з часу Рагвалода,
Як на ручнік лягла крывёю ніць.
I, як Хрыстос, распяты лёс народа
Прад вечнасцю ўкрыжованы стаіць.