Як рукі ў малітве.
Я оду складаю
І роднаму полю
І роднаму гаю.
Тут памяць крынічыць
Святая, жывая. –
Мінуўшчына наша
Ў вачах ажывае.
Здалёк выплываюць
Харугвы, паходні.
Гімн волі спяваюць
Вайскоўцы на конях.
Не бачыла неба
За храбрасць іх большай
І ў бітве Грунвальдскай,
І ў бітве пад Оршай.
І ў крэпасці Брэсцкай,
І ў мінскім падполлі
Іх мужнасці мы
Не забудзьмем ніколі!
І працы іх ратнай
Мы ўдзячны нямала:
Як Фенікс, з руін
Беларусь зноў паўстала.
І поле
Паклон аддае
Каласамі,
І гай заліваецца
Шчасця слязамі...
Табе, Беларусь,
Твайму люду-народу,
Як рукі ў малітве,
Складаю я оду.