Веснікі ў цуд адкрыла
Восень,якая зноў
Яблыкаў пах падарыла
І водар духмяных грыбоў,
Барву-дрыготкай асіне,
Дажджу-быццам пацеркі слёз,
Цяжкія гронкі рабіне,
Золата-косам бяроз.
Кіне яна без прымусу
Багацце сваё-ураджай
На ільняныя абрусы,
Толькі збіраць паспявай.
Колькі ў ёй прыгажосці!
І супярэчнасцяў шмат,
Старасці і маладосці,
Якую не вернеш назад.
Неяк,стаміўшыся зоўсім,
Цяжка,па-баб'і,уздыхне.
Сяброўка адданая восень,
Што зноўку падорыш ты мне?